Гамяльчанін Ігар Случак абскардзіў прысуд
Дэмакратычны актывіст падаў у Гомельскі абласны суд скаргу на пастанову суду Савецкага раёна Гомеля.
Нагадаем, Случак быў затрыманы ў Гомелі супрацоўнікамі спецназа 26 жніўня, напярэдадні ўласнага брыфінгу, на якім ён збіраўся падняць пытанне аб рэфармаванні міліцыі. Трое сутак ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў чаканні суда. 31 жніўня суд Савецкага раёна прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (нецэнзурнай лаянцы) і пакараў трыма суткамі арышту, паведамляе БелаПАН.