Гаспадары выйгралі ўсе матчы 1/4 фінала чэмпіянату Беларусі па хакею
5 сакавіка пачаліся паядынкі плэй-оф адкрытага першынства нашай краіны па хакею.
"Юнацтва" выйграла ў "Шахцёра" — 2:1, "Гомель" перамог "Ліду" — 4:1, з такім жа лікам "Металург" выйграў у "Магілёва", "Нёман" атрымаў "вікторыю" над "Металургсам" — 3:0.
Наступныя матчы пройдуць ужо 6 сакавіка. Серыі праводзяцца да трох перамог.