Гол Сяргея Карніленкі прынёс перамогу "Крылам Саветаў" (відэа)

"Крылы Саветаў" з Самары, за якія выступае беларускі нападаючы Сяргей Карніленка, у нядзелю перамаглі аднаго з лідэраў расійскай Прэм'ер-лігі маскоўскае "Дынама" — 1:0. Адзіны гол на 11-й хвіліне забіў Карніленка.

Адзначым, што вароты самарцаў абараняў беларус Сяргей Верамко. Гол у яго вароты госці забілі толькі ў канцы гульні, але суддзя яго не залічыў. Адзначым, што яшчэ адзін беларус Павел Няхайчык, які выступае за маскоўскае "Дынама", атрымаў у матчы жоўтую картку (таксама як і Карніленка).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі