"Гомель" выйграў у Мазыры ў "Славіі" — 2:0

Лік адкрыў на 22-й хвіліне Цыгырлаш, а на 30-й Платонаў паставіў пераможную кропку.

Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруе БАТЭ, у якога 45 ачкоў пасля 20 гульняў. У салігорскага "Шахцёра" 44 ачкі, але пасля 21 гульні, у мінскага "Дынама" 38 ачкоў таксама пасля 21 матча. У "Гомеля" 36 ачкоў і чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, але каманда пакуль згуляла толькі 19 матчаў.

Матчы 24 тура пройдуць 15 верасня.

8 верасня прайшоў прапушчаны матч 1/16 фінала Кубка Беларусі. У Гомелі мясцовая каманда другой лігі "Гомельжелдортранс" прайграла салігорскаму "Шахцёру" — 0:1.

Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі