Гомельскіх актывістаў затрымалі за ўлёткі аб акцыі 21 верасня
Іх ужо даставілі ў ізалятар.
Затрыманыя ў Гомелі грамадскія актывісты Зміцер Шаўчэнка і Дзмітрый Карашкоў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання. Як паведаміла БелаПАН сястра аднаго з затрыманых, Алена Шаўчэнка, на маладых людзей склалі пратакол за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Да суда, які пройдзе ў панядзелак 19 верасня, маладыя людзі будуць знаходзіцца ў ізалятары.
Сябры актывістаў расказалі, што Шаўчэнка і Карашкова затрымалі за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб планаванай на 21 верасня акцыі маўклівага пратэсту.