Гродзенская міліцыя рыхтуецца да маўклівых пратэстаў
Сёння некалькі гродзенскіх журналістаў атрымалі званкі ад праваахоўнікаў.
Іх запрашалі прыйсці ў РАУС на размову наконт магчымага ўдзелу ў акцыі 21 верасня. Такі званок атрымалі, у прыватнасці, людзі, якія працавалі альбо працуюць для беларускіх СМІ ў Польшчы - "Радыё Рацыя" ды "Белсат". Калі не ўдавалася датэлефанавацца да саміх журналістаў, то настойлівую просьбу прыйсці на размову перадавалі праз сваякоў, паведамляе “Твой Стыль”. Свае дзеянні супрацоўнікі міліцыі тлумачаць імкненнем папярэдзіць супрацьпраўныя дзеянні. Нагадаем, што на 21 верасня плануецца чарговая маўклівая акцыя пратэсту супраць існуючай у краіне палітычнай сітуацыі.