“Грынпіс” адзначае сваё 40-годдзе
Міжнародная экалагічная арганізацыя была створаная 15 верасня 1971 года.
Заснавальнік “Грынпіс” — Дэвід Фрэйзер Мак Тагарт. Да таго як заснаваць “зялёную” арганізацыю, ён займаўся бізнэсам у Канадзе. Менавіта пад яго кіраўніцтвам пачалася кампанія супраць ядзерных выпрабаванняў Францыі ў паўднёвай частцы Ціхага акіяну.
За гады свайго існавання “Грынпіс” вырас з групы энтузіястаў да магутнай экалагічнай арганізацыі, якая актыўна дзейнічае па ўсім свеце. У сваёй дзейнасці “зялёныя” кіруюцца прынцыпам “пратэсту дзеяннем”. Яны звычайна арганізуюць акцыі, якія прыцягваюць увагу грамадскасці да праблем экалогіі.