Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі браціслаўскі "Слован" — 4:3

Напачатку славацкія хакеісты павялі ў ліку і забілі дзве шайбы. Аднак яшчэ ў першым перыядзе Крайчак здолеў "размачыць" лік — 1:2.

У другім перавага выразна была на баку "дынамаўцаў": ён скончыўся з лікам 3:2 на карысць мінчукоў.

Гульня скончылася з лікам 4:3, прычым апошнюю шайбу ў браму "дынамаўцаў" славакі забілі літаральна за 29 секундаў да заканчэння гульні.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі