Івацэвіцкі лясгас засадзіць Расію еўрапейскімі елкамі
Сёлета ўсходняму суседу прадалі 1 мільён 250 тысяч саджанцаў.
Івацэвіцкія елкі паехалі ў Бранскую, Смаленскую і Разанскую вобласці Расійскай Федэрацыі, паведамляе газета “Івацэвіцкі веснік”. Лясгас атрымаў ад гэтай здзелкі 210 мільёнаў беларускіх рублёў (25 тысяч долараў).
Лясгас вырошчвае саджанцы ва ўласным гадавальніку. Культывуюць таксама самшыт, ядловец, тую, барбарыс і іншыя расліны.