Кацярына Карстэн выйшла ў фінал на Алімпіядзе
У чацвер прайшоў паўфінальны заезд у акадэмічным веславанні.
Беларуская спартсменка паказала вынік 7.44,94 і заняла трэцяе месца. Такім чынам, у фінале, які пройдзе ў суботу ў 14.30 па беларускім часе, будзем спадзявацца на чарговы беларускі медаль на алімпійскіх Гульнях у Лондане.
Не прабілася ў фінал у акадэмічным веславанні беларуская чацвёрка распашная ў складзе Аляксандра Казубоўскага, Станіслава Шчарбачэні, Дзяніса Мігаля і Вадзіма Ляліна. Яны занялі ў паўфінале толькі пятае месца.
Беларускі плывец Павел Санковіч не здолеў кваліфікавацца ў паўфінал на дыстаныі 100 метраў батэрфляем. Ён паказаў толькі 34 вынік.
Адзначым, што сёння не змог прабіцца ў чвэрцьфінал беларускі дзюдаіст Яўген Бядулін. У 1/8 фінала ён прайграў чэмпіёну свету расіяніну Тагіру Хайбулаеву.
Фота — bymedia.net