Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі шведам па булітах
У аўторак наша каманда правяла трэці матч "Еўравыкліку".
На "Мінск-Арэне" беларусы саступілі зборнай Швецыі — 3:4 (2:2, 1:0, 0:1, 0:0, 0:1). Шайбы ў нашай зборнай закідвалі Кулакоў, Стась і Дрозд.
У сераду хакейныя дружыны правядуць на "Мінск-Арэне" яшчэ адзін матч паміж сабой, пачатак а 19-й гадзіне.
Нагадаем, днямі ў гасцях беларуская зборная выйграла ў аўстрыйцаў з лікам 3:2, а пасля прайграла — 2:4.
Фота — bymedia.net