Хрысціяне ўсяго свету рыхтуюцца сустрэць Вялікдзень
У Вялікую суботу, дзень пахавання, пачынаецца падрыхтоўка да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення.
Святары мяняюць чорныя ўборы на белыя і асвячаюць ежу, прыгатаваную для святочнай трапезы. Асвячэнне кулічоў, тварожных пасхаў і яйкаў ва ўсіх храмах Беларусі пачалося сёння з раніцы і прадоўжыцца да вечара, паведамляе tvr.by
У жадаючых сёння трапіць у сталічныя храмы, супрацоўнікі праваахоўных органаў правяраюць рэчы пры ўваходзе.