Кітайскіх блогераў адключаць за распаўсюд чутак
Мільёны карыстальнікаў самага папулярнага ў Кітаі сайта мікраблогаў Weibo атрымалі паведамленні аб пакаранні за распаўсюд непаверанай інфармацыі.
Прадстаўнікі правайдэра Sina аб’явілі, што рахункі карыстальнікаў сайта, якія змяшчаюць ілжывыя чуткі, будуць закрытыя. На мінулым тыдні высокапастаўлены партыйны чыноўнік пабываў у штаб-кватэры Sina і заявіў, што неабходна блакаваць распаўсюд шкоднай і ілжывай інфармацыі. Хуткі рост папулярнасці кітайскага сайта мікраблогаў ставіць ўлады ў складанае становішча. Ім становіцца цяжэй кантраляваць інфармацыю, якая датычыцца спрэчных праблем.