Кобрынцам нагадалі пра палітвязня Андрэя Саннікава (фота)
Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" правялі інфармацыйную акцыю у падтрымку палітыка.
У нядзелю на цэнтральнай плошчы Кобрына з'явіліся вялікія плакаты "Саннікаў мой прэзідэнт!". Налепкі з інфармацыяй пра зняволеннага кандыдата ў прэзідэнты таксама былі расклееныя на аўтобусных прыпынках і ў іншых людных месцах гораду.