Кудрын называе прыватызацыю неабходнай умовай крэдыту для Беларусі
Пра гэта расійскі віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў журналістам.
Кудрын патлумачыў, што прыватызацыя ўваходзіць ва ўмовы для атрымання крэдыту Беларуссю з фонду ЕўрАзЭС, перадае РІА "Новости".
Аднак Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрадавай нарадзе заявіў, што бліжэйшым часам прыватызацыі не плануецца.
Кудрын адзначыў, што выступ Лукашэнкі не чуў. Аднак, па яго словах, не праводзіць прыватызацыю — азначае не атрымаць крэдыт і, значыць, не вырашыць праблем беларускай эканомікі.