Курс долара працягвае зніжацца
Сёння ён упаў яшчэ на 10 рублёў.
Таргі Беларускай валютна-фондавай біржы 18 студзеня ўсталявалі курс амерыканскай валюты на адзнацы 8370 беларускіх рублёў, паведамляе Onliner.by.
Курс еўра аднаўляецца і вырас на 20
беларускіх рублёў - з 10680 да 10700. Расійскі рубль знізіўся ў
параўнанні з
учарашнім днём з 266 да 265 беларускіх.