Квіткі на БАТЭ-“Барселона” будуць прадаваць толькі ў касах стадыёна

“Мэтазгодна выкарыстоўваць інтэрнэт у тым выпадку, калі ёсць вольныя месцы. Калі ж у нас вялікі ажыятаж і вялікая колькасць жадаючых набыць квіткі ў касах, такой неабходнасці выкарыстоўваць інтэрнэт няма. Да таго ж, нам параілі ў УЕФА і мы самі бачым, што продажы праз інтэрнэт найбольш зручныя для спекулянтаў”, — распавёў Еўрарадыё намеснік гендырэктара БАТЭ па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю Віктар Хадасевіч.


Папярэдне мяркуецца, што продаж квіткоў для чальцоў клуба заўзятараў БАТЭ і ўладальнікаў абанементаў пачнецца з 7 верасня. З выходных плануецца пачаць пакетны продаж квіткоў на наведванне ўсіх хатніх матчаў БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў.

У апошнюю чаргу квіткі паступяць у касы стадыёна “Дынама” і Барысаўскага гарадскога стадыёна.

Нагадаем, 28 верасня ў рамках групавога турніра Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прымае ў Мінску лепшы клуб света “Барселону”.

Фота: goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі