Леніна нарэшце пахаваюць?
З прапановай аддаць цела правадыра зямлі выступіў міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі.
Знаходжанне цела Уладзіміра Леніна ў маўзалеі высокі чыноўнік лічыць “недарэчнасцю”. На яго думку, сам маўзалей трэба пакінуць і зрабіць з яго музей савецкай гісторыі. А вось цела лідара Кастрычніцкай рэвалюцыі трэба захаваць у годным месцы, як хаваюць вышэйшых службовых асобаў краіны. Пры гэтым Мядзінскі падкрэслівае, што гэта яго прыватная пазіцыя.
Разам з тым міністр выказаўся за захаванне помнікаў савецкай эпохі, перадае РИА Новости.