Life News паведамляе імёны магчымых арганізатараў выбуху

“М. і Ў. былі лепшымі сябрамі ў школе, вучыліся ў адным класе. З іншымі хлопцамі яны амаль не размаўлялі. М. заўсёды быў дзіўным і замкнёным, у школе вучыўся слаба”, — распавядае аднакласнік затрыманых. “Цвёрдая пяцёрка ў яго была толькі па хіміі. Вось тут яму роўных не было. Спачатку петарды рабіў, потым стаў майстраваць выбух-пакеты, вельмі магутныя. Ну і Ў. заўсёды дапамагаў яму ва ўсім, быў яго адзіным сябрам”.

Скончыўшы школу, К. і К. паступілі ў ПТВ. Атрымаўшы прафесію слесара, яны ўладкаваліся працаваць на Віцебскі завод трактарных запчастак. Там яны і пазнаёміліся з трэцім затрыманым па падазрэнні ў выбуху 28-гадовым слесарам М., паведамляе Life News.

Падпольная лабараторыя па вырабе выбухоўкі знаходзілася ў склепе пяціпавярхоўкі, дзе жылі сям'і К. і К.

“Пры ператрусе ў падвале аднаго з дамоў па 1-му завулку Р. была выяўлена лябараторыя, дзе К. збіраў выбухоўку”, - пацьвердзілі Life News ў праваахоўных органах Віцебска. “Акрамя выбуховых рэчываў у склепе знайшлі дзве сотні падшыпнікаў, кавалкаў металу і арматуры, якія слесары прынеслі з заводу. Зараз вядуцца праверкі ў склепах і на гарышчах суседніх дамоў”.

“Пасля таго, як іх арыштавалі, яны здалі яшчэ аднаго змоўшчыка, таксама слесара завода трактарных запчастак. Яго прозвішча М. Ён дапамагаў ім майстраваць выбухоўку”, - распавяла крыніца ў сілавых структурах Беларусі. “Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Цяпер на заводзе праходзяць ператрусы і апытанні. Высвятляюць, хто з рабочых мог ведаць пра планаванне выбуху”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі