У сеціве размешчаны фотаробат тэрарыста з мінскага метро
Са спасылкай на МУС Беларусі шэраг інтэрнэт-рэсурсаў сцвярджае, што выбух здзейсніў мужчына сярэдняга роста, у карычневым капялюшы.
Беларускія міліцыянты атрымалі апісанне і фотаробат тэрарыста, складзены пасля выбуха ў мінскім метро 11 красавіка.
Паводле апісання, гэта мужчына 25-27 гадоў, каўказскай знешнасці, у карычневым вязаным капелюшы з высокім адваротам. Відавочцу запомнілі, што падазроны мужчына быў апрануты ў дутую балоньевую куртку, цёмныя штаны, цёмныя боты. У руках у яго была вялікая спартовая сумка чорнага колеру.
Каля 14:00 12 красавіка прэс-сакратар МУС Беларусі Аляксандр Ластоўскі ў размове з Еўрарадыё адмовіў, што Міністэрства ўнутраных спраў мае дачыненне да распаўсюджанага фотаробата.