Літоўскі манетны двор называе чуткамі звесткі пра новыя грошы для Беларусі
Дырэктар манетнага двара Саўлюс Вайтэкунас заявіў, што чуткі каментаваць не будзе.
Таксама ён адмовіўся каментаваць інфармацыю пра замоўцаў манет, перадае "Беларускі партызан" са спасылкай на агенцтва BNS.
Паводле некатотых СМІ, у Літве друкуюцца новыя папяровыя беларускія рублі і чаканяцца металічныя манеты. Падставай для вырабу новых грошай называецца запланаваная дэнамінацыя — скарачэнне наміналу грошай. Паведамляецца, што грошы будуць мяняцца ў суадносінах 1000:1.