Літва будзе "асцярожна" абменьвацца з Беларуссю прававой інфармацыяй
Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс — супраць скасавання дамовы аб прававой дапамозе з Беларуссю.
Па яго словах, якія перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, такая супраца трэба для барацьбы з крыміналам, для дапамогі ў такіх патаннях, як разводы, шлюбы, спадкаванне. Разам з тым Ажубаліс падкрэсліў: захоўваць ці скасоўваць такую дамову, будзе вырашаць не МЗС, а ўрад.
Нагадаем, скандал у Літве ўзнік з-за "справы Бяляцкага", калі чыноўнікі Мінюсту выдалі Беларусі банкаўскія звесткі беларускага праваахоўніка.
Па словах Ажубаліса, цяпер літоўскія ведамствы дамовіліся, як не дазволіць замежным краінам злоўжываць прававой дапамогай Літвы.