Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Яны разгледзелі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках розных інтэграцыйных аб’яднанняў. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, рэалізацыю сумесных праектаў, у тым ліку будаўніцтва беларускай АЭС. Па выніках сустрэчы расійскі прэзідэнт адзначыў, што сувязі паміж краінамі Мытнага саюзу дынамічна развіваюцца, перадае БЕЛТА.

Са словаў беларускага кіраўніка, ужо каля 50 краін хацелі б заключыць з АЭП пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Разам з тым Лукашэнка закрануў праблему нелегальнай міграцыі праз Беларусь на Захад. “Усплёск вельмі моцны і мы павінны зразумець: чаму і адкуль гэта”, — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі