Лукашэнка не ведае, што рабіць далей?

Ніякія рэзкія рухі цела ў эканоміцы не патрэбныя. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе пра бягучыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніякіх рэзкіх рухаў, рухаў цела быць не павіннана. Фінансы і грошы не лябяць гэтага - гвалту і рэзкіх рухаў. Ды і людзі ўжо, напэўна, усё, што хацелі, схапілі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, як урад, так і Нацбанк своечасова не адрэагавалі на тыя тэндэнцыі, якія адбываюцца ў свеце.

"Сумна, што сёння сабраліся прадстаўнікі Нацбанка і ўраду ў Прэзідэнта і чакаюць нейкіх дадатковых рашэнняў. Няўжо вы не можаце самі вызначыцца, дамовіцца і прыняць узгодненае рашэнне, хай нават не папулярнае? Прэзідэнт сваё слова сказаў, чаму вы чакаеце яшчэ нейкіх указанняў?" - адзначыў беларускі лідар.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Людзей душыць нельга, хоць яны першым чынам стварылі гэту сітуацыю. Я яшчэ на "Дажынках" летась казаў, што ў спакойным рэжыме мы будзем жыць і вы (беларускі народ. - Заўв. БЕЛТА) не хвалюйцеся, але калі вы створыце ажыятаж - атрымаеце гэта. Стварылі - атрымалі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі