Лукашэнка падпісаў указ "Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе"
Абяцаныя 500 тысяч пенсіянеры, бюджэтнікі і вайскоўцы атрымаюць яшчэ ў верасні.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, указ падпісаны "у мэтах дадатковай падтрымкі грамадзян". Ён прадугледжана аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў 500 тыс. рублёў асобам, якія з'яўляюцца працаўнікамі бюджэтнай сферы, уключаючы дзяржаўных служачых і вайскоўцаў, атрымальнікамі дапамогі (па даглядзе за дзіцем, дзіцем-інвалідам і за інвалідам I групы) і непрацуючымі пенсіянерамі. Указам прадугледжана, што выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будзе праведзена ў верасні 2011 года.