Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам Расіі ў снежні
Беларускі лідар не прыляцеў у Душанбэ на саміт СНД. Цяпер ён плануе сустрэцца з Дзмітрыем Мядзведзевым на саміце АДКБ.
Магчыма таксама, што сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбудзецца ў канцы лістапада — на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў.
Міністр таксама патлумачыў, чаму Аляксандр Лукашэнка не паляцеў у Душанбэ. Гэта звязана з вырашэннем пытанняў, звязаных з валютна-фінансавымі рэгуляваннямі ў Беларусі. Замест яго на саміце СНД прысутнічае прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, інфармуе БелаПАН.