Лукашэнка прапанаваў "Газпраму" акцыі беларускіх прадпрыемстваў
Кіраўнік Беларусі на сустрэчы з Аляксеем Мілерам прапанаваў разгледзець шэраг “цікавых праектаў” акрамя куплі "Газпромам" 50% акцый "Белтрансгаза".
Ён дадаў, што гэтая тэма абмяркоўвалася ім з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы ў Сочы, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, што Аляксей Мілер сёння адмыслова вярнуўся ў Мінск, каб сустрэцца з Лукашэнкам.