Лукашэнка прапанаваў ураду пажыць "як жыве большасць насельніцтва Беларусі"
Беларускі кіраўнік незадаволены працай урада.
Ён прапануе міністрам пажыць у тых умовах, у якіх апынулася сёння большасць насельніцтва.
Лукашэнка: "Шчыра кажучы, мяне ў апошні час усё больш і больш насцярожвае праца нашага ўрада. Я не хачу даваць нейкіх ацэнак, але вы значна саступаеце ранейшаму ўраду. Калі вы жадаеце ўсё і ўся перавесці на рынак, дык такая палітыка непрымальная. Калі вы не згодны з тым, што я кажу, то давайце вас перавядзем на жыццёвыя асновы і рэйкі, па якіх сёння рухаецца небагатая частка насельніцтва. Паспрабуйце пажыць у гэтых умовах. Вось тады вы мабыць зразумееце, што такое чысты рынак і як жыве сёння селянін, рабочы і вялікая частка інтэлігенцыі. Я ўжо не кажу пра настаўнікаў і лекараў".
Фота: bymedia.net