"Ляпіс Трубяцкой" выканаў песню на верш Янкі Купалы (відэа)

У гурта “Ляпіс Трубецкой” з’явілася песня “Не быць скотам” на твор “Хто ты гэтк?” Янкі Купалы. 16 радкоў верша, пабудаваных па прынцыпе 8 пытанняў і 8 адказаў, настолькі ўразілі Сяргея Міхалка, што ён упершыню вырашыў пакласці музыку на чужы тэкст.

Лідар "Ляпісаў" кажа, што спачатку яму было складана “падступіцца” да твора, у якім “у некалькіх радках закладзены эпас і гісторыя цэлага народа”. Нягледзячы на тое, што радкі Купалы былі створаныя ў 1908 годзе, яны актуальныя і цяпер. Міхалок падкрэслівае, што ў радках “закладзена нейкая агульначалавечая канцэпцыя, якая выходзіць за межы сённяшняга дня”. Менавіта таму цяперашні дэвіз музыкі – “не быць скотам”.

Прэм’ера песні на верш Купалы адбылася падчас канцэрта “Ляпісаў” у Санкт-Пецярбургу. Канцэрт прайшоў з перааншлагам, з-за чаго на яго не патрапілі некаторыя беларускія фанаты гурта. Таму каманда робіць кліч і прапануе фанатам прыехаць на канцэрт у Маскву, які адбудзецца ў клубе Arena Moscow 30 верасня.

На маскоўскі канцэрт з Мінска арганізуюцца аўтобусныя туры - інфармацыю пра іх глядзіце на афіцыйным сайце www.lyapis.com і старонках гурта ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і Twitter.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі