Максіма Вінярскага пасадзілі на 10 сутак
Такое рашэнне вынес сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” учора перад акцыяй салідарнасці з палітвязнямі атрымаў папярэджанне ад Генпракуратуры аб недапушчальнасці парушэння закона аб масавых мерапрыемствах.
А 19.00 ён прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу, дзе праводзілі акцыю. Пры сабе Вінярскі меў мегафон, каб прамаўляць да прысутных. Міліцыя затрымала яго амаль адразу ж пасля з’яўлення на Кастрычніцкай.