Матч "Нёман" — БАТЭ тэлеканал "Беларусь 2" пакажа ў жывым эфіры

Як інфармуе БЕЛТА, трансляцыя з Гродна пачнецца ў 18.55. Абедзве каманды ў мінулым туры дамагліся перамог. Гродзенскія футбалісты абгулялі ў сябе дома брэсцкае "Дынама" з лікам 2:0. Барысаўчане ў Жодзіне з тым жа вынікам узялі верх над бабруйскай "Белшынай".

Таксама сёння жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у сябе дома сустрэнецца з салігорскім "Шахцёрам". Магілёўскі "Днепр" згуляе ў Хойніках з мазырскай "Славіяй". Мінскае "Дынама" правядзе хатні матч з наваполацкім "Нафтанам". Брэсцкае "Дынама", якое пакуль не мае заліковых балаў, мае намер папоўніць свой багаж у хатняй гульні з "Гомелем". А "Белшына" на магілёўскім стадыёне "Спартак" прыме гасцей з "Мінска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі