“МАЗ” ацэняць, каб знайсці новых уладальнікаў

Пасля гэтага, магчыма, будзе падпісана дамова аб стварэнні альянсу "МАЗа" з расійскімі кампаніямі "КАМАЗ" ці "ГАЗ". Аб гэтым паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара "МАЗа" Анатоль Дзядкоў.

Дзядкоў: "Праца ў гэтым кірунку ідзе і ёсць ясныя планы, даручэнні. У гэтых умовах могуць быць і нечаканыя прапановы ад іншых удзельнікаў — другіх, трэціх. Як ніяк аўтамабільная галіна Беларусі знаходзіцца ў добрым стане, развіваецца і "БелаўтаМАЗ". Таму прадпрыемства з'яўляецца цікавым прадуктам для патэнцыйных інвестараў і саўладальнікаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі