Медыкаў Чырвонага Крыжа не пускаюць да Змітра Бандарэнкі?
Арганізацыя атрымала адказ з Міністэрства замежных спраў.
Нагадаем, што блізкія палітвязня звярнуліся ў Чырвоны Крыж з просьбай наведаць Змітра Бандарэнку і пракантраляваць стан яго здароўя.
Юлія Бандарэнка, дачка палітвязня, паведаміла "Хартыі'97", што ў канцы мінулага тыдня ёй затэлефанавалі з міжнароднай арганізацыі. Супрацоўнік Чырвонага Крыжа Васіль Фадзееў, нібыта, паведаміў, што яны атрымалі з МЗС адказ на свой запыт. Па яго словах, у МЗС сказалі, што няма ніякай неабходнасці, каб за Бандарэнкам назіраў Чырвоны Крыж, бо яму даюць усю неабходную меддапамогу. Больш, кажуць у Чырвоным Крыжы, яны нічога зрабіць не могуць.
Нагадаем, у канцы ліпеня палітвязню зрабілі складаную аперацыю на пазваночніку. Пасля аперацыі Бандарэнка не можа сядаць і нахіляцца. Нягледзячы на гэта Бандарэнку адправілі ў калонію.