Мельянцоў: Крах рэжыма Кадафі мае псіхалагічны эфект для Мінска
На думку палітолага, ніякіх эканамічных наступстваў для Беларусі страта "сяброўскага рэжыму" ў паўночнай Афрыцы не прынясе.
Палітолаг Дзяніс Мельянцоў выказаў меркаванні наконт таго, якія наступствы для афіцыйнага Мінска можа прынесці падзенне рэжыма Кадафі ў Лівіі.
110822 MelyancouS_0.mp3
Мельянцоў: "Крах Кадафі — прыкры прыклад для афіцыйнага Мінска. Гэтыя падзеі маюць хутчэй псіхалагічны эфект. Але ні на гандлёвых адносінах, ні на міжнароднай палітыцы Беларусі моцна крах лівійскага рэжыму не адаб'ецца".
Дзяніс Мельянцоў нагадвае, што "адносіны Лівіі і Беларусі ляжаць у геапалітычнай плоскасці", а эканамічнае супрацоўніцтва было мінімальным.