Мікалая Аўтуховіча даставілі ў Гродна
Ён знаходзіцца ў турме №1.
Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Нагадаем, што 17 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў накіраваць Аўтуховіча з калоніі ў турму. Суд лічыць, што палітвязень не стаў на шлях выпраўлення.
Аўтуховіч адбывае тэрмін 5 гадоў і 2 месяцы. Яго звінавацілі ў незаконным захоўванні і перавозцы пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы.