Мікалаю Халезіну далі прэмію за пераслед і рэпрэсіі

Агулам лаўрэатамі прэміі Хелман — Хэмета сталі 48 прадстаўнікоў творчых прафесій, якія зазнаюць пераслед. Яе ўручыла праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch. Прэміяй Хелман — Хэмета творцы з 24 краінаў былі ўзнагароджаныя за сваю прыхільнасць да свабоды слова і за мужнасць перад абліччам пераследу, адзначае "Беларускі партызан".

Гэтая прэмія штогод прысуджаецца пісьменнікам і журналістам з усяго свету, якія сталі аб'ектамі палітычнага пераследу ці парушэнняў правоў чалавека.

Нагадаем, Халезін пасля 19 снежня 2010 года разам з часткай калектыву Свабоднага тэатра выехаў з Беларусі. Яму пагражаў крымінальны пераслед пасля разгону мірнай акцыі, удзельнікі якой пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.  

Па словах Халезіна, дзякуючы гэтай прэміі ён можа дапісаць кнігу, над якой пачаў працаваць. Творца кажа, што гэта будзе кніга пра сучасную Беларусь, пра беларускі Свабодны тэатр, пра творчасць у несвабоднай краіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі