Міхаіл Мясніковіч абяцае падатковы рай тэхнапаркам і навукоўцам
Доля экспарту складзе 70% ад агульнага аб'ёму выпушчанай прадукцыі. Па словах прэм'ер-міністра, гэта павінна адбыцца ўжо ў наступным годзе.
Пра гэта чыноўнік заявіў 15 лістапада на адкрыцці ў Мінску беларускага інавацыйнага тыдня "Інтэлект. Ініцыятыва. Інавацыі". Каб прадукцыя добра прадавалася за мяжой, акцэнт будзе зроблены на выпуску інавацыйнай прадукцыі. Для яе, па словах чыноўніка, будуць стварацца добрыя падатковыя ўмовы.
Мясніковіч: "Кіраўніком дзяржавы падтрыманыя прапановы па змене падатковага кодэксу ў частцы вызвалення ад падаткаў на прыбытак інавацыйнай прадукцыі. Вызвалення ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку навуковых арганізацый, тэхнапаркаў. Дадатковая лібералізацыя адбудзецца ў аплаце працы навукоўцаў. Паводле рашэння прэзідэнта на працягу пяці гадоў вызваляецца ад падаткаабкладання прыбытак, атрыманы ад перадачы маёмасных правоў на аб'екты прамысловай уласнасці".