Дземідзенка асуджаны на 10 сутак, Шулейка і Костка — на 5
Яго абвінавацілі ў лаянцы ў публічным месцы.
Аб затрыманні маладафронтаўца стала вядома ўчора ўвечары. Мікола разам з паплечнікамі сустракаў маладафронтаўцаў на Акрэсціна. Там яго разам з іншымі спрабавалі затрымаць першы раз, аднак безпаспяхова. Сувязь з Дземідзенкам знікла праз некалькі гадзін пасля гэтага.
23 сакавіка адбыўся суд, які асудзіў Міколу Дземідзенку на 10 сутак арышту за лаянку ў публічным месцы. Паплечнікі маладафронтаўца лічаць, што яго арыштавалі, каб не дапусціць удзелу ў святкаванні Дня Волі.
У Маскоўскім судзе сёння былі асуджаныя на 5 сутак адміністрацыйнага арышту актывісты "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" Настасся Шулейка і Міхаіл Костка. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Фота: facebook.com