Міліцыянтаў пакаралі за ператрус у цягніку

На станцыі Лунінец у вагон зайшлі два міліцыянты, якія не мелі з сабой адпаведных дакументаў на бясплатны праезд. Больш за тое, яны не мелі і службовага пасведчання. Праваднік адмовіўся прапускаць такіх пасажыраў. На што міліцыянты адказалі, што зараз будуць правяраць, ці ўсё ў парадку з дакументамі ў праваднікоў і пасажыраў. І пасярод ночы нахабна пачаўся вобшук.

Праваднікі звярнуліся за тлумачэннямі ў абласное аддзяленне міліцыі. Як паведаміў намеснік начальніка УУС Берасцейскага аблвыканкаму Віктар Мельнікаў, праведзеная адпаведная праверка. Па яе выніках шэраг службовых асобаў падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння на транспарце прыцягнуты да мераў дысцыплінарнай адказнасці, паведамляе Белсат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі