Мінчук абвясціў сухую галадоўку ў знак салідарнасці з Андрэем Саннікавым

На галадоўку Мікалаеў рашыўся пасля прэс-канферэнцыі Ірыны Халіп, на якой жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава расказала пра сваю сустрэчу з мужам.

“Я са СМІ даведаўся, што кандыдат ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў пад ціскам пісаў прашэнне аб памілаванні. Але яно было зацягнута. Зыходзячы з гэтага я хачу бачыць свайго кандыдата на свабодзе”, -- распавёў Мікалаеў Еўрарадыё.

Галадаць ён плануе дома і да самага моманту вызвалення Саннікава. Пасля падзей 19 снежня 2010 году Андрэй Мікалаеў адседзеў трое сутак арышту, быў дапытаны вайсковай контрвыведкай, у яго на восем месяцаў была сканфіскаваная ўся камп’ютэрная тэхніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі