Міністр фінансаў падчас важнага галасавання гуляў у "судоку" на iPad (фота)
Фотаздымак Вольфганга Шойбле з'явіўся ў нямецкай прэсе.
Міністр фінансаў Нямеччыны ў мінулы панядзелак гуляў у галаваломку "судоку" на планшэтным кампутары iPad падчас галасавання ў бундэстагу па другім пакеце дапамогі Грэцыі. Штодзённая газета Bild адзначае, што міністр, замест таго, каб сачыць за лёсам 130 мільярдаў еўра, якія належаць нямецкім падаткаплацельшчыкам, і ходам галасавання, "тыкае ў лічбы на экране кампутара, прыкрыўшы яго вечкам".
Фота — Tagesschau