Мінкульт карэктуе “чорны спіс" фільмаў

“Спісу быццам бы і няма, але фантомна ён існуе. Зараз мы яго пераглядаем. Праз колькі часу з’явіцца ці спіс, ці яшчэ якая форма. Але пра гэта рана пакуль казаць — гэта ўсё ў працэсе”, — загадваюць загадкі ў Мінкульце.

Аказваецца, спіс з фільмамі зараз пераглядаецца Дэпартаментам па кінематаграфіі. Тут не могуць дакладна сказаць, ці ўбачыць грамадскасць гэты спіс.

Мінкульт: “Да таго, як мы знялі спіс з сайту, ён меў адваротны эфект — усе цікавіліся фільмамі, што ў гэтым спісе”.

Нагадаем, што ў спісе забароненых для прагляду фільмаў ёсць чатырохкратны намінант на “Оскар” — “Горад Бога”, а таксама шэраг стужак, адзначаных на сусветных кінафэстах.

Фота — diletant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі