Мінскае “Дынама” абыграла па булітах піцерскі СКА
Гэта першае паражэнне ўжо былога лідэра Заходняй канферэнцыі ў сезоне.
У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" выйграла ў Санкт-Пецярбургу ў СКА па булітах — 4:3 (0:1, 1:2, 2:0, 0:0, 1:0). Шайбы ў нашай каманды закідвалі Каралахці, Плат, Іргл — у асноўны час, Іргл і Плат — у серыі булітаў. Адзначым, што "Дынама" нарэшце пачало рэалізоўваць большасць (дагэтуль болей за 30 разоў каманда Марэка Сікоры не магла скарыстацца гэтай перавагай), прычым зрабіла гэта двойчы.
Пасля гэтага поспеху мінскае "Дынама" стала лідэрам Заходняй канферэнцыі. У нашай камагнды 13 ачкоў пасля 8 матчаў. Столькі ж у СКА, але пасля 5 матчаў. У агульнай табліцы "Дынама" займае трэцяе месца пасля "Аванграда" і "Салават Юлаева".
Наступныя пяць матчаў "Дынама" правядзе дома: 1 кастрычніка з "Атлантам", 4-га з "Амурам", 6-га з ХК "Сібір", 8-га з новакузнецкім "Металургам", 12-га з "Барысам".