Мінскае "Дынама" атрымала другую перамогу запар у КХЛ
14 верасня на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці дзесяці тысяч гледачоў каманда Марэка Сікоры выйграла ў "Югры" з Ханты-Мансійска.
Сустрэча скончылася з лікам - 3:1. У памяць аб загінуўшых у авіякатастрофе хакеістах і трэнерах яраслаўскага "Лакаматыва" сустрэча праходзіла без музычнага суправаджэння і шоў-праграмы. У стартавым матчы 12 верасня беларуская каманда выйграла дома ў омскага "Авангарда" - 4:1.
Наступны паядынак "Дынама" таксама правядзе дома - 16 верасня супраць лідара сезону ніжагародскага "Тарпеда". З 6 ачкамі пасля 2 гульняў мінскі клуб займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, Заходняй канферэнцыі і агульнай табліцы, саступаючы тарпедаўцам толькі па розніцы шайбаў.