Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Ак Барсам"

Яўген Мядзведзеў на 9-й хвіліне выводзіць гаспадароў пляцоўкі наперад, на 47-й Аляксей Марозаў робіць лік 2:0. Здавалася, што дынамаўцы адыграцца ўжо не змогуць, аднак... На працягу 28 секунд (!) Джэф Плат і Павел Чарнавок (57-я і 58-я хвіліны) закінулі па шайбе і лік стаў роўны. У авертайме ў большасці Цім Стэплтан выдатным кідком прыносіць "Дынама" перамогу — 3:2!

Адзначым, што ў Чарнавока і Стэплтана — гэта першыя шайбы за дынамаўцаў у КХЛ.

Нагадаем, у стартавым паядынку чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 6 верасня мінскае "Дынама" прайграла ў Ніжнекамску "Нафтахіміку" — 0:3.

На здымку: Галоўны трэнер Кары Хейкіля плануе вывесці мінскае “Дынама” на пік формы ў сярэдзіне сезона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі