Мінскае "Дынама" згуляе ў плэй-оф з маскоўскімі аднаклубнікамі

Мінскае "Дынама" здолела вырваць перамогу ў матчы з адным з лідараў заходняй канферэнцыі — з маскоўскім "Дынама" — 4:3 (3:2, 0:0, 0:1, 0:0, 1:0). Шайбы ў нашай каманды на рахунку Кітарава, Лайнэ, Іргла і Плата (рашаючы буліт).

Адзначым, што ўпершыню браму нашай каманды абараняў галкіпер нарвежскай зборнай Ларс Хаўген.

Такім чынам мінчукі занялі ў Заходняй канферэнцыі шостае месца. Сапернікам нашай каманды ў плэй-оф будуць маскоўскія дынамаўцы. Першыя матчы 1/8 фінала Кубка Гагарына мінскае "Дынама" правядзе ў Маскве 29 лютага і 1 сакавіка. 3 і 4 лютага каманды згуляюць у Бабруйску. Калі для вызначэння пераможцы спатрэбяцца яшчэ матчы, то наступны пройдзе 6 сакавіка ў Маскве, 8 сакавіка — у Мінску, 10 сакавіка — зноў у Маскве. 

Ужо вядома, што ў іншых парах гуляюць: СКА — ЦСКА, "Тарпеда" — "Дынама" (Рыга), "Атлант" — "Северсталь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі