Мінскае “Дынама” пацярпела першую паразу ў КХЛ
16 верасня каманда Марэка Сікоры прайграла на сваёй пляцоўцы ніжагародскаму "Тарпеда" з лікам 0:3.
У стартавых сустрэчах "Дынама" выйграла ў омскага "Авангарда" (4:1) і "Югры" з Ханты-Мансійска (3:1). Пасля 3 матчаў беларуская каманда з 6 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, другое месца ў Заходняй канферэнцыі і чацвёртае месца ў агульнай табліцы.
Заключны матч хатняй серыі "Дынама" правядзе 18 верасня супраць мыцішчанскага "Атланта".