Мінскае "Дынама" перамагло "Віцебск", а "Мінск" — "Нафтан"

Мінскае "Дынама" выйграла ў "Віцебска" — 2:0, "Мінск" перамог у Наваполацку мясцовы "Нафтан" — 3:1. "Тарпеда-БелАЗ" і "Дняпро" згулялі ўнічыю 1:1, а "Белшына" і "Гомель" — 0:0.  Брэсцкае "Дынама" разграміла гродзенскі "Нёман" — 3:0.

Яшчэ адзін матч прайшоў 9 верасня. Салігорскі "Шахцёр" і барысаўскі БАТЭ згулялі ўнічыю 0:0.

У турнірнай табліцы працягвае ўпэўнена лідыраваць БАТЭ, у якога 50 ачкоў. У "Шахцёра" — 41 ачко, у "Гомеля" — 36, у мінскага "Дынама" — 35.

Матчы 25-га тура пройдуць 17-18 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі