Мінскае "Дынама" прайграла македонцам у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
Гандбалісты Сяргея Бябешкі ў чацвер правялі першы матч 1/8 фінала галоўнага кантынентальнага клубнага турніра з македонскім клубам "Металург".
У мінскім Палацы спорту дынамаўцы прайгралі з лікам 23:26 (12:14).
У запісе апоўначы гульню пакажа тэлеканал АНТ.
У Македоніі "Дынама" і "Металург" згуляюць 23 сакавіка.
Адзначым, што беларускі гандбольны клуб упершыню за часы незалежнай Беларусі выступае ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Фота — dinamohandball.by