Мінскае "Дынама" ўсталявала рэкорд у КХЛ
Мінскія хакеісты набралі рэкордную колькасць ачкоў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
За 9 матчаў да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату набралі ўжо 75 ачкоў, паведамляе "Старонка хакею Беларусі". Дарэчы, у мінулым сезоне на гэтым жа этапе "Дынама-Мінск" змагло набраць толькі 63 ачкі, а сямідзесяці чатырох, у выніку, хапіла для выхаду ў плэй-оф.
Свой наступны матч падапечныя Марэка Сікоры правядуць 28 студзеня. Сапернікам мінчукоў стане славацкі "Леў".